Самы вялікі пажар у Маскве за чвэрць стагодзьдзя

На тэрыторыі маскоўскага Тушынскага машынабудаўнічага завода гараць тры пяціпавярховыя будынкі.

РИА Новости паведамляе, што абрынуліся дзьве сьцяны і дах. Агульная плошча пажару складае 15 тысяч квадратных мэтраў. Паводле службаў экстрэннай дапамогі, гэта — найбольш буйна пажар у сталіцы Расеі за апошнія 25 гадоў.