Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абвінаваціў Расею ў паклёпе за заявы пра тое, што яго сям'я мае дачыненьне да закупак нафты ў групоўкі «Ісламская дзяржава».
Такую заяву Эрдаган зрабіў выступаючы ва Ўнівэрсытэце Катару 2 сьнежня, празь некалькі гадзінаў пасьля брыфінгу ў Маскве, дзе прадстаўнікі Міністэрства абароны Расеі заявілі, што ведаюць тры маршруты, па якіх «Ісламская дзяржава» пастаўляе нафту ў Турэччыну.
Намесьнік міністра абароны Анатоль Антонаў сказаў, што сын і зяць Эрадагана удзельнічаюць у «сямейным бізнэсе», купляючы нафту ў «Ісламскай дзяржавы», але ня даў доказаў гэтаму.
Эрдаган ў Катары заявіў, што «тыя, хто робіць такія цьверджаньні, абавязаныя іх даказаць. Калі яны гэта зробяць, я не застануся на пасадзе прэзыдэнта ніводнай хвіліны. Але тыя, хто робіць такое цьверджаньне, таксама павінны пакінуць свае пасады, калі яны ня могуць іх даказаць».