Дзень «цэнападу» на Меншчыне

29 лістапада у Менскай вобласьці на адзін дзень зьніжаюць цэны на нехарчовыя тавары.

Да акцыі «адзіны дзень зьніжак» далучацца крамы з усіх раённых цэнтраў рэгіёну. Пра гэта паведамляе belta.by, спасылаючыся на Менаблвыканкам.

У менскім ЦУМе, унівэрмагу «Беларусь», ГУМ, гандлёвым доме «На Нямізе», гандлёвых цэнтрах «Кірмаш», «Бліскавіца» нехарчовыя тавары патаньнеюць на 15 — 20 %.