Кіраўнік Белага дому лічыць, што тэрыторыі, на якіх атабарыліся прыхільнікі Ісламскай дзяржавы, будуць адваяваныя.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама лічыць, што для Расеі настаў час прыняць «стратэгічнае рашэньне» адносна барацьбы з «Ісламскай дзяржавай», а не з «памяркоўнай апазыцыяй», якая супрацьстаіць рэжыму Башара Асада. Абама адзначыў, што «Ісламская дзяржава» — гэта забойцы зь вялікім уплывам у сацыяльных сетках.
Абама выступіў на прэс-канфэрэнцыі ў Куала-Лумпуры пасьля завяршэньня саміту АСЕАН. Кіраўнік Белага дому зьвярнуўся з напамінам да прэзыдэнта Расеі Ўладзімеру Пуціна адносна тых, хто зьбіў расейскі пасажырскі самалёт. Абама падкрэсьліў, што ў гібелі расейскага самалёта і 224 чалавек на борце вінаватая «Ісламская дзяржава». «Пуціну трэба змагацца з тымі, хто забіў расейскіх грамадзян», — сказаў Абама.
Абама заявіў аб неабходнасьці і магчымасьці зьнішчыць групоўку «Ісламская дзяржава». Ён супрацьпаставіў дзеяньням экстрэмістаў натуральнае жаданьне большасьці людзей жыць у міры. Па словах Абамы, у гэтым — аснова ўпэўненасьці ў перамозе над злом. Страляць па рэстаранах і кавярнях — ня стане «новай нормай» паўсядзённага жыцьця, заявіў Абама. Ён запэўніў, што «Ісламская дзяржава» будзе зьнішчана і тэрыторыі, на якіх яна атабарылася, «будуць адваяваныя».