Верталёт перасек мяжу Славаччыны з боку Украіны і зьнік.
Верталёт перасек мяжу Славаччыны з боку Украіны і зьнік.
Украінскі грамадзянскі верталёт разьбіўся на ўсходзе Славачыны, загінулі шэсьць чалавек. Пра гэта паведаміў прадстаўнік МУС Славаччыны. Паводле яго слоў, катастрофа адбылася ў раёне мяжы з Украінай. Іншых падрабязнасьцяў прадстаўнік МУС не прывёў.
Славацкая прэса паведаміла, што верталёт быў зафіксаваны яшчэ ў сераду ў момант перасячэньня паветранай прасторы Славаччыны. Але месца яго падзеньня выяўлена толькі ў пятніцу.