"Мы супраць аднаполых шлюбаў, але падтрымаем антыдыскрымінацыйную папраўку"

Your browser doesn’t support HTML5

Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за зьмены ў Кодэкс законаў аб працы адносна прадухіленьня і процідзеяньня дыскрымінацыі, у тым ліку па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі. За адпаведныя зьмены дэпутаты аддалі 234 галасы. Пры гэтым сьпікер ВР Уладзімір Гройсман адзначыў, што дэпутаты выступаюць за сямейныя каштоўнасьці і ніколі не падтрымаюць аднаполыя шлюбы.