Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Філіп Хэманд заявіў, што 5000 брытанскіх грамадзян пакінуць курортны горад на беразе Чырвонага мора. Пры гэтым амбасада Злучанага Каралеўства была асьцярожнай у апісаньні масавага ад’езду.
«Брытанія не эвакуюе датэрмінова сваіх турыстаў, якія праводзяць тут свае адпачынкі, — гаворыцца ў заяве дыпляматычнай місіі. — Крокі, якія мы распачалі ўчора і сёньня разам з уладамі Эгіпту і авіякампаніямі Злучанага Каралеўства, дазволяць нам бясьпечна вывезьці брытанскіх грамадзян дадому пасьля заканчэньня іх адпачынкаў».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў ураду арганізаваць вяртаньне дадому тысяч расейскіх турыстаў, якія знаходзяцца ў Эгіпце. У суботу намесьнік прэм’ер-міністра Расеі Аркадзь Дварковіч паведаміў, што ў Эгіпце на той момант адпачывала да 80 тысяч расейцаў. У нядзелю прадстаўнік расейскіх уладаў паведаміў, што 11 тысяч іх суграмадзян ужо вярнуліся дадому.
Усе 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце самалёта расейскай авіякампаніі «Кагалымавія», загінулі. Самалёт выконваў рэйс з Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, і амаль усе пасажыры былі турыстамі, вярталіся з адпачынку на курорце.