Камуністычнае шэсьце і мітынг у Сымфэропалі з нагоды 7 лістапада ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

У суботу, 7 лістапада, у Сымфэропалі, у акупаваным Расеяй Крыме адбыліся ўрачыстасьці 98-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як перадае сайт «Крым. Рэаліі», камуністы арганізавалі шэсьце і зладзілі мітынг на плошчы Леніна. Каля тысячы чалавек са сьцягамі і транспарантамі прайшлі па праспэкце Кірава, дзе ўсклалі кветкі да помніка Леніну.