«Газпрам» адкарэктаваў маршрут шэсьця

Belarus - The traditional procession to Kurapaty on Dziady. Commemoration of the victims of Stalinist repressions. Minsk, 1Nov2015

Упершыню за шмат гадоў шэсьце на Курапаты адбываецца па адкарэктаваным маршруце — правым бокам праспэкту Незалежнасьці.

У Менгарвыканкаме арганізатарам заявілі, што гэта выклікана ўзьвядзеньнем на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» офісу расейскай кампаніі «Газпрам» і будаўніцтвам разьвязкі ў раёне вуліцы Філімонава, якую гэтаксама фінансуюць расейцы.

За ходам шэсьця ўважліва назіраюць і фіксуюць яго на відэакамэры супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным.