Магутны землятрус скалануў Аўганістан і Пакістан ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Моцны землятрус магнітудай 7,5 балаў скалануў поўнач Аўганістану. Ваганьні дасягнулі таксама некаторых раёнаў Пакістану, Індыі і Таджыкістану. Паводле дадзеных інфармацыйных агенцтваў, колькасьць загінулых узрасла да 135 чалавек, уключаючы 12 школьніц у аўганскім горадзе Талукан — яны загінулі ў выніку цісканіны, калі вучні спрабавалі пакінуць памяшканьне школы.