Рэйтынг Пуціна меншы, чым у Чаўшэску, але большы, чым у Мубарака

Кананічнай лічба — 86% у грамадзян Расеі падтрымку Пуціна — на самай справе састарэла яшчэ ў чэрвені 2015 года, калі па дадзеных апытаньня Левада-Цэнтру рэйтынг ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі дасягнуў 89%. 

Калі верыць дадзеным УЦАГД, Пуцін з рэйтынгам у 89,9% абагнаў нават Ільхама Аліева, нязьменнага прэзыдэнта Азэрбайджану. Паводле апошніх сацапытаньняў, Аліева падтрымліваюць 89,7% жыхароў.

Эмамалі Рахмон, кіраўнік Таджыкістану, які кіруе краінай з 1992 года, цяпер саступае расейскаму лідэру ў сваім рэйтынгу: на прэзыдэнцкіх выбарах 2013 года Рахмон набраў усяго 83,92% галасоў.

Затое прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў можа не саромецца сваіх партрэтаў у публічных месцах — як, напрыклад, у прэзыдэнцкай бібліятэцы ў сталіцы краіны Астане. Рэйтынгу Пуціна яшчэ расьці і расці да 97,75%, набраных Назарбаевым на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах у красавіку 2015.

Зрэшты, сьвет часам бывае несправядлівы. Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў можа пахваліцца ня толькі партрэтамі практычна ва ўсіх публічных месцах, але і прыжыцьцёвым залатым помнікам ў Ашгабадзе, бо ён набраў на выбарах 2012 года менш галасоў, чым Назарбаеў — усяго 97,14%.

З 1995 году па канстытуцыі Іраку кіраўнік дзяржавы пачаў абірацца на 7-гадовы тэрмін. 15 кастрычнік таго ж году Садам Хусэйн атрымаў у выніку ўсенароднага галасаваньня падтрымку 99,96% іракцаў. А ў 2002 годзе на рэфэрэндуме, па афіцыйных дадзеных, 100% выбарнікаў адказалі станоўча на пытаньне: «Ці згодныя вы, каб Садам Хусэйн захаваў за сабой пасаду прэзыдэнта?». Праз год Хусэйн быў арыштаваны ў склепе вясковага дому. 5 лістапада 2006 г. Вышэйшы крымінальны трыбунал Іраку прызнаў Хусэйна вінаватым у забойствах шыітаў і прысудзіў да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне. Прысуд прыведзены ў выкананьне 30 сьнежня 2006 года

Згодна з агульнапрынятым меркаваньнем, рэйтынг прэзыдэнта Румыніі Мікалае Чаўшэску незадоўга да пакараньня яго і жонкі 25 сьнежня 1989 года складаў больш за 95%. Прыкладна столькі галасоў выбарнікаў у Румыніі звычайна атрымліваў на выбарах узначалены «Фронт сацыялістычнага адзінства», у які ўваходзіла кампартыя краіны, грамадзкія і прафсаюзныя арганізацыі, на чале якога быў Чаўшэску.

У 2005 годзе прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак набраў на першых у гісторыі краіны альтэрнатыўных выбарах 88,6% галасоў, заняўшы пасаду кіраўніка дзяржавы ў шосты раз. Праз усяго 6 гадоў, у лютым 2011 года, Мубарак склаў зь сябе паўнамоцтвы пасьля народных хваляваньняў, быў аддадзены пад суд і прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня па абвінавачваньнях у крадзяжах, карупцыі і датычнасьці да гібелі ўдзельнікаў мірных дэманстрацый. У 2014 годзе на паўторным працэсе абвінавачваньні былі зьнятыя, аднак, гэта рашэннье было адменена — новы суд над цяжка хворым Мубаракам пачнецца ў лістападзе гэтага года.

А гэта — экс-прэзыдэнт Тунісу Зін эль-Абідзіна Бэн Алі, які са сваёй жонкай зьбег у Савудаўскую Арабію пасьля першай з рэвалюцый Арабскай вясны. Рашэньнем суда ад 20 чэрвеня 2011 гады Бэн Алі быў прысуджаны да 35 гадоў турмы і штрафу ў 40 мільёнаў эўра. Праз год Ваенны трыбунал Тунісу прысудзіў Бэн Алі да пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства дэманстрантаў падчас падаўленьня паўстаньня ў краіне. Незадоўга да гэтага, у 2009 годзе, Бэн Алі набраў на прэзыдэнцкіх выбарах 89,62% галасоў выбарнікаў.

Але вернемся на абшары былога Савецкага Саюзу. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў зьяўляецца кіраўніком дзяржавы з 1990 года. Яго рэйтынг у апошнія гады няўмольна зьніжаецца: калі на выбарах 2007 года Карымаў атрымаў 90,76% адсоткаў галасоў выбарнікаў, то на выбарах, якія адбыліся ў красавіку 2015, — 90,39%

Зрэшты, і на постсавецкай прасторы высокі рэйтынг — зусім не гарантыя беспраблемнага знаходжаньня ва ўладзе. Былы прэзыдэнт Кіргіскай ССР і пазьней Кыргызстану Аскар Акаеў прабыў на пасадзе 15 гадоў. На прэзыдэнцкіх выбарах у 2000 годзе Акаеў атрымаў падтрымку 76,4% выбарнікаў, але ўжо празь пяць гадоў, у выніку «рэвалюцыі цюльпанаў» быў вымушаны зьбегчы з краіны ў Расею, дзе і жыве да гэтага часу.