Ужо сёньня, 21 кастрычніка: 210 гадавіна бітвы пры Трафальгары, дзень нараджэньня Нобэля

ФОТА ДНЯ: Нёман на Лідчыне. Ірына Ліпіньская

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Дасылайце свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск, штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэту, Эўрапейская міністэрская канфэрэнцыя Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя «Ахоп усіх этапаў жыцьця ў кантэксьце палітыкі «Здароўе-2020». У канфэрэнцыі возьмуць удзел міністры аховы здароўя і дэлегаты краінаў-чальцоў эўрапейскага рэгіёну, прадстаўнікі міжурадавых арганізацый, рэгіянальныя агенцтвы эканамічнага супрацоўніцтва і міжнародныя няўрадавыя арганізацыі.

Менск, у Нацыянальным мастацкім музэі адкрыецца выстава «Пілігрым свабоды», прысьвечанай Адаму Міцкевічу і яго паэме «Дзяды».
На выставе будуць прадстаўленыя экспанаты з Варшавы і Менску, у тым ліку прыжыцьцёвыя выданьні твораў паэта. Пачатак у 18 гадзінаў.

У гісторыі:

1805 — брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога дала брытанцам абсалютнае панаваньне на моры на наступныя 100 гадоў.

1917 — выйшаў у сьвет першы нумар газэты «Беларуская Крыніца» — воргана Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выдавалася пераважна ў Вільні да 12 ліпеня 1940 году.

1935 — нацысцкая Нямеччына афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацыяў.

1943 — было ліквідавана Менскае габрэйскае гета, якое праіснавала ад 20 ліпеня 1941 году. З больш чым 100 тысяч яго насельнікаў каля 80 тысяч былі за гэты час забітыя.

1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў.

1945 — жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.

1995 — падпісаньнем мірнага пагадненьня ў амэрыканскім горадзе Дэйтан завяршылася вайна ў Босьніі-і-Герцагавіне

У гэты дзень нарадзіліся:

Альфрэд Нобэль (1833-1896)

1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.

1877 — Якаў Афанасьеў, беларускі навуковец-землязнаўца, акадэмік. Пад яго кіраўніцтвам складзеная першая мапа зямель Беларусі.

1914 — Казімер Сьвёнтак, кардынал, арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі

1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі XVI-XX стагодзьдзяў. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.

1929 — Урсула Ле Гуін, амэрыканская пісьменьніца.

1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік і драматург.

У гэты дзень памерлі:

1931 — Артур Шніцлер, аўстрыйскі пісьменьнік.

1969 — Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік .

1984 — Франсуа Труфо, францускі кінарэжысэр .

Цытата:

Англія чакае, што кожны выканае свой абавязак.

Сьцягавы сыгнал, падняты на флягманскім караблі адмірала Нэльсана перад бітвай пры Трафальгары