НАТО правядзе буйныя вучэньні ў Міжземным моры

19 кастрычніка ў Міжземным моры пачнуцца буйныя вучэнні НАТА і хаўрусьнікаў альянсу, у той час як Расея працягвае наносіць авіяўдары ў Сырыі.

Вучэньні былі заплянаваныя задоўга да пачатку сырыйскай ваеннай кампаніі Расеі. Апошнім часам узмацніліся ваенныя канфлікты ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, што ня можа ня выклікаць заклапочанасьці альянсу"«"6 паведамляе ВВС.

Цягам пяці тыдняў у вучэннях возьмуць удзел 36 тысяч вайскоўцаў, будуць задзейнічаныя 230 адзінак бронетэхнікі, 140 самалётаў і 60 караблёў.

«НАТО неабходная стратэгія для аховы сваіх паўднёвых межаў у сувязі зь нестабільнасьцю ў краінах ад Ірака да Паўночнай Афрыкі. Таксама нам у альянсе неабходна дамовіцца аб агульнай доўгатэрміновай стратэгіі адносна Расеі», — сказаў пасол НАТО ў Брытаніі Адам Томсан.

На мінулым тыдні генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг заявіў, што падтрымка Расеяй сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада прыводзіць толькі да зацягваньня крызісу ў гэтай краіне.

Ён заклікаў Расею адыгрываць больш канструктыўную ролю ў барацьбе супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

ЗША, Брытанія і іншыя краіны НАТО заяўляюць, што з усіх удараў, нанесеных расейскімі сіламі па тэрыторыі Сырыі, толькі адзінкі прыйшліся на пазыцыі джыхадзістаў ІД, у той час як асноўнай мэтай расейскіх ваенных была ўмераная апазіцыя сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду. Расія гэтыя абвінавачваньні абвяргае.