Ужо сёньня, панядзелак 12 кастрычніка: гадавіна адкрыцьця Калюмбам Амэрыкі, прэсавыя канфэрэнцыі па выбарах

Падзеі і даты гэтага дня

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail. com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дасьць прэс-канфэрэнцыю па выніках выбараў прэзыдэнта ў 10.00.

Кампанія назіраньня «За справядлівыя выбары» дасьць сваю справаздачу ў 9.00. Удзельнічаюць Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.

Грамадзкая кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прадставіць ацэнку выбарчага працэсу на адпаведнасьць беларускаму заканадаўству і міжнародным стандартам свабодных і дэмакратычных выбараў у 10.00.

Удзельнічаюць старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Міжнародныя назіральнікі маніторынгу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі выступяць у 14.00. Заяву прадставіць спэцыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЭ Кент Харстэт.

У гісторыі

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

1952 — у Нью-Ёрку беларускімі эмігрантамі была пастаўленая камэдыя «Паўлінка» Янкі Купалы.

1964 — з касмадрому Байканур запушчаны трохмесны касьмічны карабель «Усход-1». Упершыню ажыцьцявіўся палёт шматмеснага карабля; быў гэта таксама першы палёт касманаўтаў без скафандраў.

1994 — Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу (у сустрэчы супраць зборнай Люксэмбургу).

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 — Міхаіл Мураўёў, расейскі генэрал, кіраўнік задушэньня паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. Празваны ў Беларусі "вешальнікам".

1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1924 — Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі палітаратуры.

1955 — Лаўрэнці Цанава, супрацоўнік савецкіх карных органаў, наркам унутраных справаў БССР.

Цытаты

"Жарсьці — ворагі спакою. Але бязь іх не было б ні мастацтваў, ні навук, ні жыцьця ў прынцыпе".

"Выпадак — псэўданім Бога, калі ён ня хоча падпісвацца уласным імем".

"Стварыць сьвет лягчэй, чым зразумець яго".

Анатоль Франс