Лазавік даў зразумець, што 2-га туру ня будзе

Мікалай Лазавік

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў, што на 18:00 ужо даступныя дадзеныя з закрытых участкаў (бальніцы, вайсковыя часткі). Пра гэта паведамляе belrynok.by.

«Ведаем, хто заняў першае, другое месца ... Як прагаласавала бальніца, той жа вынік па раёне або вобласьці», — сказаў ён.

Разам з тым Мікалай Лазавік адмовіўся паведаміць гэтыя дадзеныя, каб не ўплываць на меркаваньне выбаршчыкаў, пакуль ідзе галасаваньне.

На пытаньне, ці будзе другі тур, сакратар Цэнтравыбаркаму адказаў намёкам: «Праз два тыдні тыя члены выбаркаму, хто ня быў у адпачынку, могуць ісьці ў адпачынак».