Сябра камісіі хацела зьбіраць галасы на вуліцы

Пра гэта паведамляе кампанія па назіраньні за выбарамі EOTP. Выпадак адбыўся на 64-м участку ў Гомелі. Адна зь сябраў камісіі сказала, што ня хоча наведваць выбарнікаў дома і лепш пазьбірае галасы на вуліцы.

«Я што, буду хадзіць па бабках, станем каля крамы і будзем зьбіраць», — заявіла жанчына.

Назіральнік выклікаў міліцыю і напісаў скаргу, адбыўся невялікі канфлікт. Старшыня камісіі прасіў не паведамляць пра інцыдэнт.