Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Канстанцін Елісееў заявіў, што Трохбаковая кантактная група на пасяджэньні ў Менску 6 кастрычніка, абмяркуе асаблівасьці правядзеньня мясцовых выбараў на Данбасе. У той жа час прэзыдэнт Пятро Парашэнка ня выключыў, што баевікі могуць аб’явіць сёньня аб адмене сваіх псэўдавыбараў на Данбасе.
Незадоўга да сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі» у Парыжы прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паабяцаў прыкласьці ўсе намаганьні для адмены выбараў, якія плянуюць праводзіць сэпаратысты, і праінфармаваць аб гэтым не пазьней за аўторак, 6 кастрычніка. Затое кіраўнік МЗС Расеі заявіў, што «сыгналы аб выбарах» перадаюцца сэпаратыстам Данбасу.
У групоўцы «ДНР», якая кантралюе частку Данецкай вобласьці Ўкраіны, абвясьцілі, што будуць уздымаць на перамовах у Менску пытаньні закону аб амністыі, мясцовыя выбары і асаблівы статус Данбасу.
На аўторак у Менску заплянаваныя сустрэчы падгрупаў і кантактнай групы па мірным урэгуляваньні канфлікту на Данбасе.