Каля ўваходу ў крэпасьць стаіць намёт індывідуальнага прадпрымальніка, дзе зьмяшчаецца вялікі выбар формы і іншай атрыбутыкі супрацоўнікаў савецкага камісарыяту ўнутраных спраў, вядомага пад расейскай абрэвіятурай НКВД.
Як паведамляе Радыё Рацыя, там наведнікам мэмарыяльнага комплексу ў Берасьцейскай крэпасьці прапануюць сфатаграфавацца ў форме НКВД.
Супрацоўнікі НКВД фізычна вынішчалі беларускую інтэлігенцыю, сьвятароў ды іншых людзей.
Сёлета на парадзе 9 траўня ў Менску міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч быў у форме камісара НКВД. Тады прадстаўнікі міністэрства адмовіліся ад камэнтароў.