«ПрайдзіСьвет» прэміяваў пераклады Марыны Шоды і Юліі Цімафеевай

Сёньня, у Міжнародны дзень перакладчыка, свае штогадовыя прэміі прысудзіў інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры «Прайдзісьвет».

У намінацыі «Проза» прэмію атрымала Марына Шода за пераклад раману «Вайзэр Давідзік» польскага пісьменьніка Паўла Гюле.

У намінацыі «Паэзія» — Юля Цімафеева за падборку перакладаў у зборніку «Кніга памылак».

У намінацыі Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” перамог Ігар Крэбс зь перакладамі вершаў Гайнрыха Гайнэ.

Перакладчыцкая прэмія была заснаваная «ПрайдзіСьветам» супольна зь Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2010 годзе.