Пятра Парашэнку цытуе ягоная прэс-служба:
«Калі Ўкраіна атрымае месца ў Радзе Бясьпекі на тэрмін 2016-2017 гадоў на выбарах, якія адбудуцца цягам некалькіх тыдняў, пытаньне аб кансалідацыі дзейнасьці ААН па падтрымцы міру будзе сярод нашых асноўных прыярытэтаў.
Украіна заслужыла сваю рэпутацыю „міратворчай“ нацыі. З моманту здабыцьця незалежнасьці больш за 34 тысяч украінскіх „блакітных касак“ прынялі ўдзел у больш чым 20 апэрацыях пад эгідай ААН, вярнуўшы мір і бясьпеку ў закатаваныя вайной рэгіёны. Мужнасьць украінскіх верталётчыкаў у апэрацыях ААН у Кот-д’Івуары і Лібэрыі стала легендарнай».
Пятро Парашэнка адзначыў, што на Данбасе супраць здрадніцкай расейскай агрэсіі адчайна змагаюцца Ўзброеныя сілы Ўкраіны і валянтэры, і заявіў, што ў гэтыя дні Ўкраіна мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе:
«Я ўпэўнены, што мы зможам знайсьці агульны падыход, а посьпех нашай каардынацыі і супрацоўніцтва будзе лепшым натхняльным сыгналам сьвету па эфэктыўнасці Арганізацыі перад тварам неадкладных выклікаў у галіне бясьпекі», — сказаў Пятро Парашэнка.