Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што прысутнасьць расейскіх войскаў у Сырыі нагадвае яму сытуацыю з далучэньнем да Расеі Крыму і пачатку агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны.
Пра гэта дзейны кіраўнік Украіны сказаў у інтэрвію тэлеканалу «Інтэр»:
«Гэта тое, што патрэбна Пуціну, — дэстабілізацыя ў розных кропках сьвету. Але Ўкраіна была для яго прыярытэтнай».
Дзеяньні Расеі Парашэнка назваў «спробай вярнуцца ва ўсясьветную палітыку праз чорны ход... Нічога не атрымаецца. Усе дакладна ведаюць цану гэтым спробам».