У Брусэлі адкрылі першы Apple Store ганаровай вартай і аплядысмэнтамі ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Каля тысячы прыхільнікаў Apple сабраліся 19 верасьня раніцай на адкрыцьцё першага Apple Store ў бэльгійскай сталіцы. Ахвотныя сабраліся каля новай крамы апоўначы, а некаторыя з самых адчайных фанаў чакалі пад дзьвярыма яшчэ з чацьвярга. Перад першымі наведнікамі новай афіцыйнай крамы ад кампаніі Apple у Брусэлі яго супрацоўнікі пашыхтаваліся ганаровай вартай, аплядавалі і віталі пры ўваходзе.