Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер паведаміў, што, рэагуючы на няспынны прыток уцекачоў Фэдэральны ўрад Нямеччыны часова ўводзіць памежны кантроль. Часова спыняецца чыгуначная камунікацыя з Аўстрыяй.
Кантроль будзе ўведзены мяжы з Аўстрыяй. Апрача гэтага, мяркуецца, што будзе спынены рух цягнікоў з Аўстрыі і ў Аўстрыю.
Томас дэ Мэзьер заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне, што гэтыя захады неабходныя для абмежаваньня наплыву ўцекачоў і для ўпарадкаваньня іх прыёму. Гэта таксама прадыктавана меркаваньнямі бясьпекі, сказаў міністар.