Львоўскія музыкі сьпявалі «Воіны сьвятла» для беларускіх заўзятараў

4 верасьня ўвечары львоўскія вулічныя музыкі ўбачылі кампанію беларускіх заўзятраў, якія гулялі па цэнтры горада, абгарнуўшыся бела-чырвона-белымі сьцягамі.

Вітаючы беларусаў, музыкі выканалі песьню «Ляпісаў» «Воіны сьвятла», паведамляе «Наша ніва».