Пастухі ў Карпатах — падарожжа ў 17-е стагодзьдзе

Your browser doesn’t support HTML5

Жыцьцё пастухоў ва ўкраінскіх Карпатах практычна не зьмянілася за апошнія 300 гадоў.

На пачатку лета яны гоняць быдла, якое даюць ім сяляне, на горныя выпасы. І да верасьня жывуць адрэзаныя ад цывілізацыі, за дзясяткі кілямэтраў ад найбліжэйшай вёскі. Удзень ходзяць па горах з жывёлай, а начуюць у прасьцюткіх хацінках — «калыбах». Традыцыйная карпацкая «колиба» за апошняе стагодзьдзе з круглай стала простакутнай, а ў астатнім засталася той жа: па простаму скалочанай з дошак, без паддашша, зь земляной падлогай і адкрытым вогнішчам унутры. Вядома ж, без электрычнасьці, і сотавая сувязь у гарах працуе толькі на некаторых вяршынях.

Раз у тыдзень-два да іх завітвае лясьнік, ці хто зь вяскоўцаў, каб забраць сыр, які пастухі штодня робяць з надоенага малака, і прывезьці якіх харчоў. У асноўным жа пастухі жывуць сырам і тым, што самі назьбіраюць, — на шчасьце грыбоў і ягад у Карпатах багата.