Якія яшчэ краіны ў сьвеце адгарадзіліся мурамі? ФОТА

У 1994 годзе ўлады ЗША пабудавалі сьцяну на мяжы з Мэксікай, каб абмежаваць прыток нелегальнай іміграцыі.

Знакамітая сьцяна, збудаваная Ізраілем, каб засьцерагчы палестынскія паселішчы на ​​Заходнім беразе ракі Ярдан. Жалезабэтонная 8-мэтровая сьцяна ў некаторых месцах абсталяваная калючым дротам і датчыкамі руху.

Бэрлінскі мур - адно з самых вядомых падобных збудаваньняў. Агароджа даўжынёй 155 кілямэтраў зьявілася ў цэнтры Бэрліну ў 1961 годзе пасьля абвастрэньня адносінаў паміж ГДР (пад патранажал СССР) і ФРГ (пад кантролем ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі). Нярэдка яе называлі “ганебнай сьцяной”.

Гэтым збудаваньнем гішпанскі анкляў Мэлілья спрабуе спыніць прыток мігрантаў з Марока, якія пакідаюць Радзіму ў пошуках лепшага жыцьця. Даўжыня сьцяны -- 10 кілямэтраў, на шэрагу ўчастках яна пад электрычным напружаньнем.

У спробах абараніць сябе ад "Ісламскай дзяржавы" Савудаўская Арабія ўзьвяла сьцяну на мяжы з Іракам, якую патрулююць вайскоўцы. Гэта не адзінае падобнае збудаваньне на мяжы арабскай дзяржавы, у 2013 годзе зьявіўся “плот” і на мяжы зь Емэнам.

Улады Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі паставілі двухмэтровы плот на мяжы з Зымбабвэ -менш багатым суседам, чые грамадзяне рэгулярна спрабуюць нелегальна трапіць у ПАР.

Яшчэ адна краіна, якая вырашыла "адгарадзіцца" ад праблемных грамадзянаў, - Славаччына. На ўсходзе краіны знаходзіцца паселішча цыганоў, якое аддзялілі ад астатняга насельніцтва сьцяной.

Ёсьць сцяна на мяжы паміж Пакістанам і Аўганістанам. Прэзыдэнт Пакістану упэўнены, што перашкода дапаможа спыніць пранікненьне ў краіну баевікоў і наркотыкаў.

У Пакістана таксама існуе сьцяна на мяжы з Індыяй. Дэмаркацыйная лінія паміж краінамі праведзена па тэрыторыі былога княства Джама і Кашмір. Мяжа не прызнаная юрыдычна, але дэ-факта яна існуе.

Яшчэ адна сьцяна знаходзіцца на дэмілітарызаванай зоне паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі. Яе даўжыня - 240 кілямэтраў, некаторыя ўчасткі знаходзяцца пад напружаньнем. Агароджа паміж дзяржавамі зьявілася ў 1970-х, калі бакі не змаглі дамовіцца наконт перамір'я. У сярэдзіне сёлетняга жніўня бакі ўпершыню за доўгі час абстралялі адзін аднаго.