У амэрыканскім штаце Вірджынія падчас жывога эфіру былі застрэленыя карэспандэнт і тэлеапэратар.
24-гадовая рэпарцёр Элісан Паркер і 27-гадовы апэратар Адам Уард былі забітыя ў ходзе інтэрвію ў горадзе Манета, паведаміла тэлекампанія WDBJ7.
Падчас жывога эфіру былі чуваць стрэлы, пасьля якіх рэпарцёр і жанчына, зь якой яна гутарыла, пабеглі.
Паліцыя паведаміла аб пачатку расьсьледаваньня і пошуку падазраванага.
«Мы ня ведаем матыву. У нас няма падазраванага, і мы ня ведаем хто забойца», — заявіў кіраўнік тэлекампаніі Джэфры Маркс.
Паводле паведамленьня тэлекампаніі, жанчына, у якой бралі інтэрвію, не пацярпела.
Напад адбылося на тэрыторыі буйнога гандлёвага цэнтру Bridgewater Plaza.
Паркер пачынала інтэрвію, калі прагучалі восем стрэлаў, пасьля чаго камэра нахілілася і ўпала на зямлю. Пры гэтым былі чутныя крыкі.