Натальля Гардзіенка: Эмігранты перадалі нам сотні ўнікальных дакумэнтаў

Your browser doesn’t support HTML5

Год таму ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва быў створаны Цэнтар камплектаваньня і вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны замежжа. Ці стаў ён пляцоўкай даверу паміж беларускімі эмігрантамі і дзяржавай? Ці не замінае ўсталяваньню даверлівых адносінаў нэгатыўнае стаўленьне дзяржавы да паваенных эмігрантаў, якіх у Беларусі па-ранейшаму называюць калябарантамі?

Госьцяй перадачы — кіраўніца цэнтру гісторык Натальля Гардзіенка.

Натальля Гардзіенка: Паводле гісторыка Юрыя Туронка, калябарант — гэта той, хто супрацоўнічае з ворагам на шкоду сваёй дзяржаве. Але ці магла лічыць сваёй савецкую дзяржаву паэтка Натальля Арсеньнева, якая пажыла ў ёй толькі год і была адпраўленая на выгнаньне. Ці паэт Міхась Кавыль, які быў рэпрэсаваны ў 30-я — наколькі ён лічыў СССР сваёй дзяржавай? То каму ён здраджваў і на шкоду каму ён дзейнічаў? Чаму мы сёньня не вывучаем беларускіх творцаў, якія носяць кляймо калябарантаў яшчэ з савецкіх часоў, як вывучаюць, напрыклад, творчасьць пісьменьніка Кнута Гамсуна? Трэба ўсё ж падзяляць біяграфію і творчасьць.