«Нечаканым вызваленьнем палітвязьняў напярэдадні выбараў Аляксандар Лукашэнка, так бы мовіць, здымае капялюш перад Эўропай.
Але сытуацыя ў дэмакратычным асяродзьдзі цяпер надзвычай складаная. Вядомыя апазыцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін толькі што зрабілі заявы, што неабходныя для рэгістрацыі кандыдатамі на прэзыдэнта 100 тысяч подпісаў яны не сабралі, таму Аляксандар Лукашэнка зараз нічым не рызыкуе.
Вынікі восеньскіх выбараў прадказальныя? і дэмакратычныя сілы ніяк ня могуць паўплываць на гэту сытуацыю. Упершыню за час праўленьня Лукашэнкі Захад, напэўна, прызнае выбары ў Беларусі легітымнымі. Для таго, каб не было пытаньняў з-за нявызваленых палітвязьняў, Лукашэнка прадэманструе „чысьціню працэдуры“ прызнаньня выбараў.
Але вельмі добрая навіна, што ўсе палітвязьні на свабодзе».