Кіраўнік МЗС Літвы пра вызваленьне палітвязьняў: Правільны крок, каб узмацніць адносіны ЭЗ-Беларусь

Лінас Лінкявічус

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter гэтак пракамэнтаваў сёньняшняе вызваленьне беларускіх палітвязьняў:

«Вітаю вызваленьне 6 палітычных зьняволеных у Беларусі. Правільны крок, каб узмацніць адносіны ЭЗ-Беларусь».