Яўген Васьковіч прыбывае на вакзал ў Бабруйску ў 22.10

Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч вызвалены і едзе на маршрутцы ў Бабруйск дадому.

Пра гэта паведаміла Таісія Кабанчук, каардынатара БХД.

Сёньня агенцтва БелТА са спасылкай на адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі паведаміла, што Аляксандар Лукашенка прыняў рашэньне пра памілаваньне і вызваленьне зь месцаў пазбаўленьня свабоды палітвяязьняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.