Як паведамляе брытанскі тэлеканал Sky News, 46-гадовы Джонс на гэтыя выходныя мае ўзяць удзел у шоў на тэрыторыі Крыму. Падчас сустрэчы Пуцін пажадаў амэрыканскаму баксёру і рэпэру посьпехаў у бізнэсе ў Расеі, на што той адказаў, што гэтага будзе лягчэй дасягнуць, калі ён атрымае расейскі пашпарт.
Пуцін сказаў, што гэта ня будзе праблемай, калі Джонс плянуе праводзіць значную частку свайго часу ў Расеі.
Некалькі гадоў таму расейскае грамадзянства атрымаў францускі актор Жэрар Дэпардзьё. Вядомы француз вырашыў зьехаць з Францыі пасьля падатковай рэформы, якую меў намер увесьці прэзыдэнт яго краіны. Даходы больш за 1 мільён эўра на год зьбіраліся абкласьці падаткам 75%.
Рой Джонс паказвае сваю заяву на расейскае грамадзянства на прэсавай канфэрэнцыі ў Ялце 20 жніўня 2015 году