Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.
Афіша:
У двары музею «Дом Ваньковічаў» (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) супольнасць пчаляроў «Сьвет пчол» пры падтрымцы Міністэрства культуры і Фэдэрацыі прафсаюзаў праводзіць фэстываль «Мядовы фальварак». Час правядзеньня: 12.00-18.00.
У Лагойску, у гарналыжным комплексе, пройдзе фэстываль «Color Fest». Пачатак у 15.00.
На канцэртнай пляцоўцы на Плошчы Свабоды ў Менску (каля Ратушы) выступіць Акадэмічны ансамбль песьні і танцу Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пачатак а 20.00.
У гісторыі:
1068 – быў вызвалены полацкі князь Усяслаў, захоплены ў кіеўскі палон. Кіяне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, скінулі яго і абралі на яго месца Ўсяслава. Палачанін княжыў там 7 месяцаў, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дадому, у Полацак.
1769 – нарадзіўся Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.
1771 – нарадзіўся Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.
1831 – нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.
1913 – у Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакаль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.
1925 – нарадзіўся Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст.
1945 – Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі.
1947 – Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
1960 – нарадзіўся Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурту «Крама».
Your browser doesn’t support HTML5
У памяці:
1954 – памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1985 – памёр Часлаў Будзька, беларускі эміграцыйны дзяяч, гісторык, настаўнік.
Цытата:
«Ты помнiш, Стэфка, той стары самотны млын?
Вады маўклiвай побач сьцiшаную плынь?
Ты помнiш як мы потым пад месяцам iшлi
I пацалункi ўпотай залiшнiя былi?
Хто ведаў, Стэфка, што растацца прыйдзе час?
Каханmня жар так рана ў сэрцы тваiм згас...
Навошта апраўданьнi? Іх болей не шукай –
Назад няма вяртаньня. Мяне ты не кахай!
Застаўся, Стэфка, боль як нейкi напамiн
Пра тую ноч i той стары самотны млын.
Навошта апраўданьнi! Іх болей не шукай –
Назад няма вяртаньня. Мяне ты не кахай!
Словы песьні «Стэфка» гурту «Крама»