Відэа: Салют над турмой у гонар Статкевіча

Мікола Статкевіч

У дзень народзінаў палітвязьня Мікалая Статкевіча, у яго гонар над турмой прагрымеў салют.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку жонка палітвязьня Марына Адамовіч.

«У Магілёве была залева і бура, але ж гэта не спыніла тых, хто ведаў, што рабіць. Дзякуй!!! Не сумняюся, што Мікола чуў і, магчыма, нешта бачыў. І ён, дакладна, чуў, як яго віншавалі там», піша Марына Адамовіч. «Ужо чацьвёрты год запар над магілёўскай турмой № 4, дзе ўжо другі тэрмін утрымліваецца кандыдат у прээзыдэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч, у дзень яго народзінаў грыміць салют. Нават непагадзь, якая разгулялася ў гэты дзень над Магілёвам, не стрымала людзей, якія такім чынам штогод выказваюць сваю павагу да палітвязьня», паведамляе сайт statkevich.org.