Лешак Шарэпка на разьвітаньне: Дачыненьні палепшыліся, але застаецца шмат працы

Лешак Шарэпка

Польска-беларускія дачыненьні паляпшаюцца, але надалей застаецца шмат працы. Так адносіны паміж дзьвюма краінамі ацэньвае амбасадар Польшчы ў Беларусі, які сёньня сканчае сваю місію ў Менску.

Пра гэта Лешак Шарэпка заявіў у інтэрвію Польскаму Радыё. Амбасадар зьвярнуў увагу на тое, што апошнімі гадамі ажывіўся дыялёг паміж Варшавай і Менскам. На жаль, не ўдалося распачаць малы памежны рух зь Беларусьсю. Ёсьць таксама праблемы ў гістарычных пытаньнях і ў справе польскай меншасьці. «Частка палякаў, якія тут актыўна працуюць, ня маюць свайго легальнага прадстаўніцтва», — сказаў амбасадар.

На пытаньне пра параду для свайго наступніка Лешак Шарэпка заявіў, што новы амабасадар не павінен забываць, што Беларусь — суседка Польшчы, а дачыненьні з суседам заўсёды павінны быць адмысловымі.