Ужо сёньня, 10 жніўня: гадавіна ўтварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы

ФОТА ДНЯ: Вязынка, раніца. Андрэй Зьмітровіч

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — у крэатыўнай прасторы ЦЭХ адбудзецца аўтарскі курс супрацоўніка Нацыянальнага мастацкага музэю Мікіты Моніча па гісторыі мастацтваў і культуры Паднябеснай «Ад каменных сякераў да Імпэрыі: гісторыя і культура Кітаю». Пачатак а 19-ай.

У гісторыі

422 да н.э. — бабілёнскі цар Навухаданосар разбурыў і спаліў у Ерусаліме Першы Храм, пабудаваны царом Саламонам ў IX стагодзьдзі да н.э.

1519 — Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа.

1539 — Кароль Францыі Францішак І ўвёў дзяржаўную мову, загадаўшы складаць усе афіцыйныя дакумэнты не на лаціне, а на францускай мове.

1914 — У ходзе Першай сусьветнай вайны Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі.

1919 — створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт — беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў час польска-савецкай вайны 1919–20 гадоў на тэрыторыі, падкантрольнай польскім вайсковым фармаваньням.

1927 — у Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвясьціў Беларускую аўтакефальную царкву. У 30-я гады ў БССР усе біскупы і сьвятары, якія аўтакефалію падтрымалі, былі рэпрэсаваныя.

У гэты дзень нарадзіліся

1788 — Ігнат Даніловіч, беларускі уніяцкі сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, правазнаўца і гісторык.

1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі паэт.

1878 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.

1898 —Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.

1912 — Жоржы Амаду, бразыльскі пісьменьнік.

1929 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар тэксту песьняў «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Касіў Ясь канюшыну» і іншых.

Цытата

Родны край беларускі спрадвеку,
Дзе такія ты фарбы знайшоў?
Люстраныя азёры і рэкі,
Аксамітныя цені дуброў...
Знаю я: абыдзі ўсю плянэту,
Але гэткaй зямлі не сустрэць.
Беларусь.
Край натхненьня паэтаў!
Ды цябе немагчыма апець.

Алесь Ставер, зь верша «Беларусі»