Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Менск — у рамках адукацыйнага і дабрачыннага праекту «Падарожжы ў мінулае» пройдуць дзьве пешаходныя экскурсіі па Менску.
У 14.00 — «Кальварыя: таямніцы старажытнага нэкропаля». Сустрэча — ля цэнтральнай брамы Кальварыйскіх могілак (мэтро «Пушкінская»)
У 17.00 — «Легенды і гісторыі старога Менску 2». Сустрэча — ля цэнтральнай брамы Вайсковых могілак (вул. Казлова)
Ахвяраваньне на экскурсію — 50.000 рублёў, якія будуць накіраваны прытулку «Суперкот».
У гісторыі
48 г. да н. э — бітва пры Фарсале паміж войскамі Пампэя і Цэзара, якая скончылася перамогай апошняга
1798 год ― заснаваная Менская рымска-каталіцкая дыяцэзія
1945 год ― атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША
1965 год ― аддзяліўшыся ад Малайзіі, Сынгапур набыў незалежнасьць
1999 год ― Уладзімер Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі
У гэты дзень нарадзіліся:
1864 — Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзяяч, публіцыст
1902 год ― Панцеляймон Панамарэнка, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
1910 год ― Ларыса Геніюш, беларуская паэтка
1938 год ― Леанід Кучма, украінскі палітык, другі прэзыдэнт Украіны
1957 год ― Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
У гэты дзень памерлі:
1516 год ― Геранімус Босх, мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV―XVI стагодзьдзяў
1856 год ― Флярыян Бохвіц, польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік
1870 год ― Чарлз Дыкенс, брытанскі пісьменьнік
1943 год ― Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст паходжаньнем зь Беларусі
1952 год ― Уладзімер Вільнэр, рэжысэр тэатру і кіно, прафэсар, рэжысэр габрэйскага тэатру на ідыш
1976 год ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік
Цытата:
Мая мова, як шчасьце на вуснах,
хваляваньня гарачы прыбой,
можа быць, на чужой засьмяюся,
ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.
Ларыса Геніюш