У «чорным сьпісе» Украіны — Кабзон, Баярскі ды іншыя

Міхаіл Баярскі

Міністэрства культуры Ўкраіны афіцыйна абвясьціла «чорны сьпіс» расейскіх артыстаў і грамадзкіх дзеячаў, якія, на думку ўкраінскіх уладаў, уяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны.

Сярод іх — артысты Міхаіл Баярскі, Сяргей Бязрукаў, сьпевакі Алег Газманаў, Валерыя ды іншыя.

Таксама адзначаецца, што гэты сьпіс будзе пашырацца.