Сьпякота ў Менску ФОТАФАКТ

Сьпякота, якая ўсталявалася ў Менску на гэтым тыдні, захаваецца і на наступным.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook начальнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыёактыўнага забруджаньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Дзьмітры Рабаў.

Паводле ўдакладненага прагнозу, ад сёньня па панядзелак паветра ў Менску днём прагрэецца да +34°. Затым будзе яшчэ гарачэй: ва аўторак +35°, у сераду + 36°.