Украінскія вайскоўцы год ўтрымліваюць Пяскі ФОТА

"Манекены-абаронцы", якіх паставілі жартам

Пазыцыя «Неба», зь якой вялося назіраньне і карэктаваньне вагню па баевіках, зьведала сур'ёзныя пашкоджаньні падчас абстрэлаў

Назіраньне за дарогай, якая вядзе ў Данецк

Пазыцыя «Рэспубліка гарадоў», якую таксама называюць «Брама ў Пяскі», атрымала сваю назву пасьля таго, як байцы адбілі гэты блёкпост у сэпаратыстаў і хацелі замаляваць надпіс
«Данецкая народная рэспубліка», але фарбы хапіла толькі на першыя два словы

Прэс-афіцэр «Дняпра-1» гутарыць з байцом перад адпраўкай грузу ў Пяскі

Прыгатаваньне абеду з рыбы

Кацяня, якое заблукала, далучылася да вайскоўцаў

Па рацыі паведамляюць пра абстрэлы ў кірунку паселішча Першамайскае

Зьнішчаныя грузавікі перад блёкпастом «Рэспубліка гарадоў»

Баец з пазыўным «Конар» чакае сваіх паплечнікаў перад ад'ездам на суседні блёкпост.

Баец з пазыўным «Канвой» высьвятляе абстаноўку на суседніх пазыцыях

Баец з буйнакалібэрным кулямётам назірае за ўчасткам фронту

Насупраць перадавой разьмешчаны назіральныя пазыцыі сэпаратыстаў

Загружаны пікап едзе ў бок пасёлку Пяскі

Разьбіты басэйн каля будынка

Адстраляныя гільзы на даху аднаго з закінутых дамоў