Ужо сёньня 4 жніўня 2015: Акцыі ў Менску і Вільні ў падтрымку палітвязьняў

ФОТА ДНЯ: Маладзечна, р. Уша. Настасься Арцюкевіч

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайцесюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:


У Менску на праспэкце Незалежнасьці каля помніка Дзяржынскаму (насупраць КДБ) Аб’яднаная грамадзянская партыя мяркуе правесьці пікет салідарнасьці з палітвязьнямі з патрабаваньнем іх вызваленьня і рэабілітацыі, а таксама памяці выкрадзеных: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага.

У Вільні Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава і Freedom House правядуць на Ратушнай плошчы акцыю ў падтрымку палітвязьняў Беларусі. Акцыя пройдзе ад 13.00 да 13.30, пасьля чаго яе ўдзельнікі з партрэтамі палітвязьняў і плякатамі пройдуць да Беларускага дому правоў чалавека.

У гісторыі:

1859 — нарадзіўся Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1920 году.

1901 — нарадзіўся Луі Армстронг, выбітны амэрыканскі джазавы музыка, лідэр джаз-бэндаў, кампазытар.

1917 — нарадзіўся Янка Брыль, беларускі пісьменьнік.

1945 — былі заснаваныя філіялы Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы і Ляўках.

1947 — нарадзіўся Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.

1961 — нарадзіўся Барак Абама, 44-ты прэзыдэнт ЗША.

1962 — лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла пасаджаны ў турму, дзе правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам ПАР.

У памяці:

1875 — памёр Ганс Хрысьціян Андэрсэн, дацкі пісьменьнік, паэт і казачнік.

1944 — у паўстаньні супраць немцаў у Варшаве загінуў Кшыштаф Каміль Бачыньскі, польскі паэт.

Цытата:

«Пакідаючы дымны водар,
маладосьць раставала шлейфам —
лютым сынам свайго народа
я на краі сьмерці сталею.

Як нажом, яшчэ да зьмярканьня
мне сьвятло перарэжа колам —
і разьбу я прасплю сьляпую,
карабін падклаўшы пад голаў.

Папалам вастрыём расьцяты,
у крыклівым падзеяў гудзе
кіну я галаву — гранатай,
час расьцісьне мне лапай грудзі,

бо жыцьцё напаўняла страхам,
а адвагаю — блізкасьць згубы;
лёс твой — сьмерць, калі веліч справаў
неразумнай любоўю любіш».

Кшыштаф Каміль Бачынскі, фрагмэнт верша «Галавою на карабіне» (пераклад Кацярыны Маціеўскай)