Ужо сёньня, 3 жніўня: дзень народзінаў Дар’і Домрачавай

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гісторыі

492 — пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Ён хацеў адкрыць найкарацейшы марскі шлях з Эўропы ў Індыю. Але ў выніку экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.

1923 — у Менску нарадзіўся падпольшчык Мікола Кедышка. У часе вайны ён разам зь сябрамі стварыў падпольную групу «Андруша». Яны рабілі дывэрсіі на гарадзкой электрастанцыі і хлебазаводзе. Загінуў Кедышка ў баі з гітлераўцамі, якія напалі на явачную кватэру. У Менску імем падпольшчыка названая вуліца.

1933 — адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны зь Нігерыяй.

У памяці

1986 — нарадзілася Дар’я Домрачава, беларуская біятляністка.

2008 — памёр пісьменьнік і дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Аляксандар Салжаніцын. У лютым 1974 году Салжаніцын быў высланы з СССР. Жыў у Швэйцарыі, потым у ЗША. У 1994 годзе вярнуўся ў СССР. Выступаў у падтрымку палітыкі Ўладзімера Пуціна.

Цытата

«Мы так безнадзейна расчалавечыліся, што за сёньняшнюю нішчымную кармушку аддамо ўсе прынцыпы, душу сваю, усе намаганьні нашых продкаў, усе магчымасьці для нашчадкаў — толькі б не разладзіць свайго лядачага існаваньня. Не засталося ў нас ані цьвёрдасьці, ані годнасьці, ні сардэчнага гарэньня. Мы нават усеагульнай атамнай сьмерці не баімся, трэцяй сусьветнай вайны не баімся (можа, у расколінку схаваемся), — мы толькі баімся крокаў грамадзянскае мужнасьці! Нам толькі б не адбіцца ад статку, не зрабіць кроку паасобку — і раптам аказацца бязь белых булак, бяз газавай калёнкі, без маскоўскай прапіскі».

Аляксандар Салжаніцын,

«Жыць без ілжы», пераклад Сяргея Дубаўца.