Дзяўчаты праходзяць вайсковы трэнінг у Кіеве ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

У нядзелю, 2 жніўня, у Кіеве для жанчын правялі трэнінг па вайсковай падрыхтоўцы. Паводле арганізатараў, жанчыны маюць поўнае права ўмець абараняць сваю краіну.

Вайсковай справе жанчын навучаюць вэтэраны вайны ў Аўганістане і ўдзельнікі АТО. Праграма складаецца з асноваў мэдыцыны, абыходжаньня са зброяй і фізычнай падрыхтоўкі.

Гэта ўжо ня першае навучаньне для жанчын і мужчын ад праўнага аб'яднаньня «Сындыкат». (Відэа Мар'яна Кушніра)