Сьмяротнік на трактары напаў на вайсковую частку ў Турцыі

Ілюстрацыйнае фота

Два супрацоўнікі службаў бясьпекі Турэччыны загінулі і 24 параненыя ў выніку нападу сьмяротніка зь ліку баевікоў «Працоўнай партыі Курдыстану», паведамілі ўлады.

Трактар, нагружаны выбухоўкай, урэзаўся ў КПП.

Напад адбыўся ва ўсходняй правінцыі Агры, недалёка ад мяжы з Іранам.

З 26 ліпеня Турэччына ажыцьцявіла сотні авіяцыйных удараў па базах РПК, па абодва бакі ірацка-турэцкай мяжы.