Расейскія баскетбалісты дыскваліфікаваныя ФІБА

У офіс Расейскай Фэдэрацыі баскэтболу прыйшоў ліст з ФІБА з паведамленьнем аб адхіленьні ўсіх зборных Расеі ад міжнародных спаборніцтваў. Прычына — скандалы ў РФБ і прызначэньне пазачарговай справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі.

Пра гэта паведамляе сайт «Спорт-экспресс».

Заўтра расейскія дзяўчаты ва ўзросьце да 18 гадоў стартуюць на чэмпіянаце Эўропы ў Славеніі, а астатнія нацыянальныя каманды — мужчынская і жаночая зборныя да 16 гадоў, а таксама галоўная мужчынская зборная ў чэмпіянатах Эўропы гуляць ня будуць.

18 чэрвеня Хамоўнічы суд Масквы абавязаў РФБ на працягу 60 сутак правесьці канфэрэнцыю, у парадак дня якой будуць уключаныя выбары прэзыдэнта і выканкаму арганізацыі. Пазоўнік у асобе Фэдэрацыі баскетболу Пермскага краю прасіў суд прызнаць несапраўднымі ўсе рашэньні пазачарговай справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі РФБ, якая адбылася 2 жніўні 2013 г., акрамя рашэньня аб абраньні прэзыдэнтам арганізацыі Юліі Анікеева, якое яшчэ раней было прызнанае несапраўдным Прэсьненскім судом.