Ужо сёньня, 29 ліпеня: Галасаваньне ў Радзе бясьпекі ААН аб стварэньні трыбуналу па зьнішчэньні малайзійскага «Боінгу»

ФОТА ДНЯ: Рака Убарць. Маркоўскі, Лельчыцкі раён. Дзмітры Некрашэвіч

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Ню-Ёрк, заплянаванае галасаваньне ў Радзе бясьпекі ААН па праекце рэзалюцыі аб стварэньні трыбуналу для крымінальнага перасьледу адказных за катастрофу «Боінга» ва Ўкраіне ў ліпені 2014 году.

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Пэрспэктывы разьвіцьця сыстэмы грамадзкага транспарту ў Менску». Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, ва ўрочышчы Курапаты (цэнтральная алея) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя гісторыка Ігара Кузьняцова, прысьвечаная дамоўленасьці уладаў Беларусі і Польшчы аб правядзеньні эксгумацыі ў Курапатах. Пачатак у 18 гадзінаў.

У гісторыі:

1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.

1958 — у ЗША створанае касьмічнае агенцтва НАСА.

1968 — Папа рымскі Павел VI у энцыкліцы, названай «Humanae Vitae» (Чалавечае жыцьцё), забараніў для каталікоў любыя штучныя мэтады кантролю нараджальнасьці.

1973 — На рэфэрэндуме ў Грэцыі народ скасаваў манархію і абвясьціў краіну рэспублікай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1805 — Аляксіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг.

1883 — Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадах.

1888 — Уладзімер Зварыкін, амэрыканскі навуковец расейскага паходжаньня, вынаходнік тэлебачаньня.

1908 — Юрка Лявонны, беларускі паэт.

1929 — Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар.

1957 — Нэлі Кім, беларуская гімнастка, шматразовая алімпійская чэмпіёнка


У гэты дзень памерлі:

1890 — Вінцэнт ван Гог, галяндзкі мастак

2004 — Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, заснавальнік беларускай навуковай школы дзяржавы і права

Цытата:

Я стварыў монстра, здольнага прамыць мазгі ўсяму чалавецтву. Ты ацэньваеш рэчаіснасьць па тых, каго ты бачыш на экране, каго слухаеш.

Уладзімер Зварыкін, стваральнік тэлебачаньня