У Беларусі знайшлі 10 археалягічных помнікаў Сярэднявечча і нікому не паказваюць

Архіўнае фота. Раскопкі ў Каложы.

Месца знаходкі засакрэцілі, а дасьледаваньне пачнуць, калі скончыцца ўборка збожжа.

Пра незвычайную знаходку паведаміў тэлеканал АНТ. Помнікі знайшлі пры будаўніцтве другой чаргі МКАД-2 на ўчастку ад трасы Менск-Горадня да трасы Менск-Брэст.

Аўтары сюжэту паведамляюць, што знойдзеныя ня толькі сярэднявечныя артэфакты, але прадметы першабытнага часу. Месца знаходкі не раскрываюць, нібыта каб зьберагчы каштоўнасьці ад «чорных капальнікаў».