Упершыню на пасаду прэзыдэнта Тайваня балятуюцца жанчыны

Тайвань

Яны вылучаныя кіроўнай партыяй Гаміньдан і апазыцыйнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыяй.

Кіроўная нацыяналістычная партыя Гаміньдан вылучыла кандыдатуру Хун Сючжу — віцэ-сьпікера парлямэнту. Партыя імкнецца да ідэі ўзьяднаньня Кітая.

Суперніцай кандыдата Гаміньдана зьяўляецца лідэрка апазыцыйнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Цай Інвэнь, якая выступае за больш стрыманыя адносіны з Пэкінам.

Выбары адбудуцца ў студзені 2016 года.

Кітай лічыць Тайвань сваёй "мяцежнай правінцыяй", хаця ўжо шмат гадоў існуе палітыка "адна дзяржава — дзьве сыстэмы" , якая дазваляе разьвіваць супрацу, не адмаўляючыся ад ідэі вяртаньня выспы. Дэ-факта Тайвань зьяўляецца самастойнай дзяржавай.