У гэтым мерапрыемстве пагадзіліся прыняць удзел Кустурыца, расейскія музыкі — Пётр Мамонаў і прадстаўнік групы «Воскресенье» Аляксей Раманаў, а таксама ўкраінскія гурты — «Браты Карамазавы», «Табула раса».
Напярэдадні Міністэрства культуры зьвярнулася ў МУС і СБУ адносна мэтазгоднасьці ўдзелу Кустурыцы ў канцэрце.
Раней Кустурыца заяўляў расейскім СМІ, што «Украіна цяпер ідзе тым самым шляхам, што і Югаславія раней», таксама музыкант лічыць, што «Расея мусіць абараніць расейцаў, якія жывуць ва Ўкраіне».
Міністэрства культуры Ўкраіны мае намер апублікаваць пералік 117 артыстаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, да 3 жніўня.
Горан Брэгавіч на канцэрце ў Крыме, 26.03.2015
Сёлета яшчэ адна «балканская» зорка — Горан Брэгавіч — стаў ахвярай сваіх палітычных сымпатый. Ён меўся выступіць 16 траўня ў Кіеве, але арганізатары адмянілі канцэрт у сувязі з выступам музыкі 26 сакавіка ў анэксаваным Расеяй Крыме.
Падчас выступу ў Севастопалі Брэгавіч распавёў пра «веліч Расеі». Адказваючы на пытаньне крымскіх журналістаў, музыка адзначыў, што не баіцца таго, што з-за канцэрту ў Крыме ў яго могуць зрывацца канцэрты ў Эўропе: «Ды мне ўсё роўна. Ва ўсякім выпадку, мы на Балканах заўсёды адчуваем веліч, якая сыходзіць з усходу: ад Расеі. Мне здаецца, Захад заўсёды адчуваў нейкую параною з гэтай нагоды. Спадзяюся, яна пройдзе, і яны вынайдуць якія-небудзь лекі ад гэтага», — заявіў Горан Брэгавіч.