Партнэр Беларусі па калектыўнай бясьпецы ваюе з баевікамі

Your browser doesn’t support HTML5

Бішкек абвясціў аб «знішчэнні» чатырох баевікоў

У Бішкеку ў выніку перастрэлкі з падразьдзяленьнем спэцназу забітыя чацьвёра ўзброеных людзей, якіх улады Кіргізстану падазраюць у дачыненьні да мясцовай суполкі «Ісламскай дзяржавы».

Інфармацыйны партал 24.kg са спасылкай на кіргіскія спэцслужбы паведамляе, што перастрэлкі адбываліся ў двух месцах — у прадмесьці Бішкеку ля вадасховішча ГЭС-5, а таксама ў жылым доме ў цэнтры гораду.

З боку праваахоўных органаў забітых няма, некалькі байцоў спэцназу былі параненыя.

Кіргізстан ўваходзіць разам зь Беларусьсю ў арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бясьпецы.